29 красавiка 2024, панядзелак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі на некалькі дзён спынены рух на Забайкальскай чыгунцы

6
У Расеі на некалькі дзён спынены рух на Забайкальскай чыгунцы

З рэек сышлі 20 вагонаў.

У Расеі спынены рух на Забайкальскай чыгунцы. Легкавушка сутыкнулася з грузавым цягніком. З рэек сышлі 20 вагонаў.

Інцыдэнт адбыўся на перагоне Бамаўская - Гарэлы. Як піша блізкія да расейскіх сілавікоў Telegram-канал Baza, праз здарэнне на гэтым адрэзку Забайкальскай чыгункі рух могуць перацяць на некалькі дзён.

Легкавы аўтамабіль ехаў па шашы, якая праходзіць уздоўж шляхоў, і ў нейкі момант кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль вылецеў з дарогі і сутыкнуўся з грузавым саставам, праз што з рэек сышлі 20 пустых вагонаў, а ўладальнік аўтамабіля атрымаў цяжкія траўмы. Чыгуначнае палатно сур'ёзна пашкоджанае, так што шляхі давядзецца нейкі час рамантаваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках