27 красавiка 2024, Субота, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая вышыня курсу даляра не за гарамі

Новая вышыня курсу даляра не за гарамі

Чаго чакаць беларусам.

Што ж адбылося на валютным рынку і які гэта можа уплываць на курсаўтварэнне найбліжэйшым часам? Аб прычынах пішуць экспэрты сайта myfin.by.

Па-першае, умацаванне даляра ЗША не сусветным фінансавым рынку. На пазабіржавым рынку Форэкс курс асноўнай валютнай пары EUR/USD спыніўся ў адным кроку ад узроўню ў 1,100 і з разваротам сышоў ніжэй за 1,0870. Нагодай для гэтага стала статыстыка інфляцыі і рынку працоўнай сілы ў ЗША у аўторак 12 сакавіка і чацвер 14 сакавіка. Інфляцыйныя паказчыкі нечакана выраслі да 3,2% г/г у лютым супраць 3,1% прагнозу і столькі ж у студзені 2024 года. Колькасць заявак на атрыманне дапамогі ў беспрацоўі ў лютым скарацілася да 209К супраць прагнозу ў 218К. усё гэта сведчыць аб разагрэве амерыканскай эканомікі, з чым ужо больш за два гады змагаецца ФРС ЗША у выглядзе высокай адсоткавай стаўкі. У найбліжэйшую сераду 20 сакавіка а 21:00 паводле Менску адбудзецца чарговае пасяджэнне манетарнага камітэта ФРС, але рынак упэўнены ва ўзмацненні жорсткасці рыторыкі рэгулятара. Адсюль рост адсоткавых ставак на амерыканскіх трэжэрысах і ўмацаванне даляра.

Вяртаючыся на расейскі рынак, па-другое - гэта паведамленні аб паступовым змякчэнні і адмове ад Указа аб абавязковым продажы валютнай выручкі. Рэч у тым, што гэты інструмент, які падтрымаў рубель у жніўні мінулага года, зараз становіцца мала актуальным з-за таго, што еўра і даляр ЗША ў самой выручцы паспяхова зніжаецца, дзель разлікаў у расейскіх рублях і прыязных валютах расце. Са звестак Цэнтрабанка Расеі ў 2023 годзе дзельь разлікаў за экспарт у рублях склала 39%, дзель еўра і даляра скарацілася да 31,5% супраць 63,6% годам раней, дзель прызяных валют вырасла да 29,4%. Такім чынам, скарачэнне прапановы даляраў ЗША і еўраў на ўнутраным валютным рынку ідзе натуральным шляхам пры захаванні попыту.

Новыя ўзроўні на тыдні

На гэтым тыдні гэта можа стаць падставай для далейшага зніжэння абменнага курсу беларускага рубля. У гэтых умовах можна чакаць падвышэнне пары USD/BYN да 3,300, расейскі рубель у такіх умовах тэстуем падтрымку на RUB/BYN 3,500 за 100 расейскіх рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках