28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прачнуліся першыя гадзюкі і рапухі

12
У Беларусі прачнуліся першыя гадзюкі і рапухі

Раней за ўсіх яны абудзіліся ў чарнобыльскай зоне Гомельскай вобласці.

Рэптыліі і земнаводныя прачынаюцца пасля зімовай спячкі. Першых жаб і гадзюк сёлета заўважыў 16 сакавіка біёлаг Валерый Дамброўскі. Раней за ўсіх яны абудзіліся ў чарнобыльскай зоне Гомельскай вобласці.

Як распавёў Onliner Валерый, абяцаныя пахаладанні гэтым халаднакроўным стварэнням не пагражаюць.

- Цяпер на поўдні краіны ўдзень больш за 10 градусаў, – тлумачыць Дамброўскі. – Шэрыя жабы пачалі міграваць у часовыя вадаёмы, рыхтуюцца да размнажэння. Для земнаводных важная тэмпература вады, вяртанне халадоў, вядома, усё гэта спыніць. Але – на час... Гадзюкі ж вылезлі пагрэцца на сонейку, пахаладае – зноў схаваюцца. Так што ў магчымым вяртанні халадоў трагедыі няма, гэта кожны год бывае.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках