28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост ВУП Украіны за першыя два месяцы паскорыўся

3
Рост ВУП Украіны за першыя два месяцы паскорыўся

Да 3,6%.

Міністэрства эканомікі Украіны ацаніла рост унутранага валавога прадукта ў студзені-лютым на ўзроўні 3,6%. Пра гэта паведаміла міністарка Юлія Свірыдзенка ў Facebook у нядзелю.

«У студзені-лютым мы ацэньваем рост ВУП на ўзроўні 3,6% у параўнанні з аналагічным перыядам летась. Гэтаму спрыялі некалькі фактараў, між іншым інвестыцыйны попыт, спрыяльныя ўмовы надвор'я для будаўнічых работ, экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі, праца ўкраінскага марскога калідора, пашырэнне вытворчых магутнасцяў у сферы здабыўной прамысловасці і стабільнасці ў энэргетыцы», – напісала яна.

Рост ВУП у студзені 2024 года міністэрства ацэньвала на ўзроўні 3,5 працэнта.

Свірыдзенка прагназуе, што дзякуючы станоўчым паказчыкам у ключавых галінах эканомікі, устойлівы рост будзе зафіксаваны паводле вынікаў усяго першага квартала.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках