27 красавiка 2024, Субота, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры высокарэйтынгавыя фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях

2
Чатыры высокарэйтынгавыя фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях

Яны вас здзівяць.

«24 канал» падзяліўся спісам найлепшых стужак, якія заснаваныя на рэальных падзеях.

«Легенда Х'ю Глас»

Рэйтынг IMDb: 8.0

Фільм-вестэрн, заснаваны на рамане Майкла Панке, расказвае пра рэальнае выжыванне паляўнічага Х'ю Гласа ў пачатку XIX стагоддзя. Пасля доўгага знаходжання ў мясцовым індзейскім племені Х'ю працуе кіроўцам зборшчыкаў футра на Дзікім Захадзе.

Падчас аднаго з паходаў Х'ю атрымлівае сур'ёзныя раненні ад агрэсіўнай мядзведзіцы. Камандзір пастанаўляе прадоўжыць падарожжа, пакінуўшы пры смерці Гласа і ягонага сына-метыса пад апекай паляўнічага Джона Фіцжэральда. Фіцжэральд забівае малодшага і пакідае старэйшага паміраць, не прадбачачы, якія наступствы будзе мець гэты акт жорсткасці.

Дарэчы, за галоўную ролю ў гэтым фільме Леанарда Ды Капрыа атрымаў прэмію Оскар.

«Суд над Чыкагскай сямёркай»

Рэйтынг IMDb: 7.7

У цэнтры рэалістычнай судовай драмы – вядомы палітычны працэс, які разгарнуўся ў канцы 1960-х гадоў. У час з'езда Дэмакратычнай партыі ў Чыкага адбыліся маштабныя дэманстрацыі супраць вайны ў В'етнаме. Паўстанне былі жорстка задушанае паліцыяй і сямёра актывістаў патрапілі пад суд, які доўжыўся амаль год.

«Маўрытанец»

Рэйтынг IMDb: 7.4

Гэта гісторыя Махамеда Ульд Слахі, зняволенага ў турме Гуантанама, якога абвінавацілі без суда за суўдзел у тэракце 11 верасня. Цягам шасці гадоў, перш чым яму было афіцыйна прад'яўлена абвінавачанне, маўрытанец знаходзіўся за кратамі без магчымасці бараніцца, без адваката і без надзеі.

«Тэтрыс»

Рэйтынг IMDb: 7.4

Фільм расказвае пра таленавітага гейм-дызайнера з Нідэрландаў, Генка Роджэрса, які знаёміцца з галаваломкай «Тэтрыс» і робіць усё магчымае, каб атрымаць правы на яе распаўсюджванне.

Аднак Хэнк даведаецца, што гульня была распрацаваная савецкім праграмістам Аляксеем Пажытнавым, які не атрымаў належнага прызнання і ўзнагароды за сваю працу. Роджэрс скіроўваецца ў СССР, каб змагацца з бюракратычнай машынай і бязлітаснымі канкурэнтамі за справядлівасць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках