28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent падняўся вышэй за $85 за барэль

4
Кошт нафты Brent падняўся вышэй за $85 за барэль

Упершыню з лістапада 2023 года.

Кошт травеньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures 14 сакавіка ўвечары вырас на 1,34%, да $85,16 за барэль. Вышэй $85 за барэль Brent таргуецца ўпершыню больш чым за чатыры месяцы - з 7 лістапада 2023 года. Рынак нафты расце другі дзень запар, за гэты час каціроўкі Brent дадалі 3,34%.

Кошт нафты WTI на Нью-Ёркскай таварнай біржы павялічыўся на 1,71%, да $81,08 за барэль.

Падтрымку рынку нафты надалі прагнозы Міжнароднага энэргетычнага агенцтва. Эксперты арганізацыі мяркуюць, што сусветныя рынкі нафты цягам 2024 года сутыкнуцца з дэфіцытам прапановы замест чаканага раней прафіцыту, бо ОРЕС+ працягне скарачэнне здабычы ў другой палове года. Так, у пачатку сакавіка Савудаўская Арабія, Расея і яшчэ некалькі краін - чальцоў ОРЕС+ заявілі аб дамоўленасці падоўжыць пагадненне аб скарачэнні здабычы на 2 млн барэляў за дзень да сярэдзіны 2024 года.

У аглядзе, які выйшаў 14 сакавіка, МЭА павысіла прагноз па росце сусветнага попыту на нафту на 110 тысяч барэляў, да 1,3 млн барэляў на дзень, на фоне паляпшэння прагнозаў па ЗША і ўзрослай патрэбнасці ў суднавым паліве, бо судны выбіраюць больш доўгія маршруты, каб пазбегнуць нападаў хусітаў у Чырвоным моры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках