28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адная з «прыязных» краін адмовілася ад беларускага калію

4
Адная з «прыязных» краін адмовілася ад беларускага калію

Дэталі.

Індыя, якую Менск уважае за адную з "прыязных" краін, адмовілася ад беларускіх калійных угнаенняў, прамяняўшы іх на расейскую прадукцыю. Гэта вынікае са звестак індыйскай статыстыкі ў замежным гандлі за мінулы год, піша zerkalo.io.

Летась Індыя імпартавала 3,287 млн тон калійных угнаенняў на агульную суму больш як 1,3 млрд даляраў. У той жа час гэтая краіна не набывала беларускія калійныя ўгнаенні, вынікае са замежнагандлёвай статыстыкі Індыі. Для параўнання: годам раней Індыя імпартавала з нашай краіны 383,6 тысячы тон калійных угнаенняў (на 61,35% менш, чым у 2021-м) на суму 168,5 млн. даляраў.

Лідарам паставак гэтай прадукцыі ў Індыю стала Канада, якая зарабіла на такім гандлі амаль 479 млн даляраў. На другім месцы Расея, адкуль індыйскія кампаніі імпартавалі калійных угнаенняў на 3466,2 млн даляраў. Прытым што ў 2022 годзе ў гэтай краіны Індыя ўвогуле не набывала такую прадукцыю.

З угнаенняў Індыя за ўвесь мінулы год купіла ў нашай краіны толькі 72 тоны змешанай прадукцыі на суму меншую за 51 тысячу даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках