27 красавiка 2024, Субота, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чылійскі вытворца медзі падаў новы пазоў супраць БелАЗа

3
Чылійскі вытворца медзі падаў новы пазоў супраць БелАЗа

Хоча спагнаць больш за $73 мільёны.

Чылійская меднарудная карпарацыя CODELCO звярнулася ў Цэнтр арбітражу і пасярэдніцтва (CAM) Гандлёвай палаты Сант'яга з чарговым пазовам супраць беларуска-чылійскага кансорцыума Consorcio Belaz Movitec (CBM), адным з удзельнікаў якога з'яўляецца «БелАЗ». Як піша выданне La Tercera, CODELCO на гэты раз хоча спагнаць больш за 70,8 млрд песа (звыш $73 млн).

Спрэчка паміж беларуска-чылійскім супольным прадпрыемствам і мясцовай дзяржаўнай кампаніяй доўжыцца ўжо год. Яна пачалася ў лютым 2023-га, калі CODELCO, спаслаўшыся на затрымку з тэрмінамі выканання работ, скасавала кантракт з CBM. Ён быў падпісаны на правядзенне земляных работ на адным з меднарудных адцінкаў дзяржкампаніі.

Пасля гэтага «БелАЗ» з партнёрам звярнуліся ў суд з патрабаваннямі кампенсацыі шкоды. У выніку ў ліпені 2023-га Вярхоўны суд Чылі стаў на іх бок і абавязаў CODELCO вярнуць усю тэхніку і абсталяванне (на $40 млн), а таксама разлічыцца за выкананую працу (на суму звыш $14 млн).

Акрамя таго, суд прадпісаў дзяржкампаніі вярнуць кансорцыуму рэшту гарантыйнага закладу ў суме, большай за 6,9 млрд песа (звыш $7,1 млн), які CODELCO ўтрымлівала пасля выплаты заробкаў амаль 700 работнікам, нанятым CBM.

Цяпер CODELCO абвінавачвае беларуска-чылійскае прадпрыемства не толькі ў парушэнні ўмоў кантракта, але і ў аварыі са смяротным зыходам і стварэнні небяспекі на вытворчай пляцоўцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках