29 красавiка 2024, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларуса ў Польшчы скралі бчб-кабрыялет коштам, большым за $100 тысяч

11
У беларуса ў Польшчы скралі бчб-кабрыялет коштам, большым за $100 тысяч

Аўто знікла ва Уроцлаве.

Аўтамабіль Porsche 718 Spyder, які належыць беларусу, скралі ў горадзе Уроцлаве ў ноч з 6 на 7 сакавіка. Пра гэта напісаў сам уладальнік аўто ў сацыяльнай сетцы Instagram.

Беларус у інстаграм-профілі паведаміў аб крадзяжы яго аўтамабіля Porsche 718 Spyder і папрасіў дапамогі ў падпісчыкаў.

Аўтамабіль у кузаве кабрыялет, белага колеру, з чырвоным дахам і салонам, чорнымі дыскамі. Нумарны знак DW4SE87», - піша мужчына.

З ягоных слоў, аўто ўжо шукае паліцыя, але ён просіць сваіх падпісчыкаў дапамагчы ў пошуку і зважаць на такія аўтамабілі ва ўсёй Польшчы. «Аўто даволі рэдкае і прыкметнае, таму спадзяюся, што разам яшчэ зможам яго знайсці», - падкрэсліў беларус.

За месцазнаходжанне свайго Porshe ён абяцае значную ўзнагароду. Згодна з сайтам афіцыйнага дылера маркі ў Польшчы, кошт аўтамабіля мадэлі 718 Spyder RS складае 807 тысяч злотых. Гэта 187 тысяч еўраў ці больш за 653 тысячы рублёў. Аднак скрадзеная мадэль, хутчэй за ўсё, таннейшая, але яе кошт дакладна вышэйшы за 100 тысяч даляраў (320 тысяч рублёў).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках