15 траўня 2024, Серада, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўны дэпартамент ЗША зрабіў гучную заяву аб лёсе выкрадзеных Лукашэнкам дзяцей

12
Дзяржаўны дэпартамент ЗША зрабіў гучную заяву аб лёсе выкрадзеных Лукашэнкам дзяцей

Яны могуць выкарыстоўвацца для яшчэ страшнейшага злачынства.

Беларусь не можа лічыцца бяспечнай краінай для знаходжання ўкраінскіх дзяцей, бо яна з'яўляецца суўдзельніцай вайны Расеі супраць Украіны. Пра гэта заявіў на брыфінгу прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Мэт’ю Мілер.

Гэты каментар Мілер даў у адказ на пытанне, што ЗША мерацца рабіць з нагоды дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. У сваім пытанні журналіст спасылаўся на справаздачу экспертаў Ельскага ўніверсітэта.

«Я б сказаў, што прыняў да ўвагі гэтую справаздачу. У ёй ідэнтыфікавана больш за 2400 дзяцей з Украіны ў веку ад 6 да 17 гадоў, якія былі перавезеныя ва ўстановы ў Беларусі. Задакументаваная шчыльная каардынацыя паміж расейскімі і беларускімі чыноўнікамі з мэтай спрыяння гэтым перасоўванням», — сказаў Мілер.

Ён нагадаў, што Беларусь — суўдзельніца агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны, і таму яна не з'яўляецца "бескарыслівай трэцяй краінай", якая дае бяспечны прытулак дзецям у варунках канфлікту.

Паводле слоў прадстаўніка, дэпартацыя ў Беларусь "непрапарцыйна" накіраваная на ўразлівых дзяцей — патэнцыйных сірот, дзяцей з інваліднасцю, дзяцей з малазабяспечаных сем'яў і дзяцей вайскоўцаў украінскіх узброеных сіл.

“Наша інфармацыя абмежаваная. Мы не ведаем, ці эксплуатуюць дзяцей, якіх дэпартуюць у Расею або Беларусь, далей, але яны, вядома, застаюцца вельмі ўразлівымі да гандлю людзьмі. Таму мы далей вельмі ўважліва сочым за гэтым пытаннем, робячы ўвесь спектр ацэнак, якія вы чакаеце ад нас», — дадаў Мэт’ю Мілер.

Ён адмовіўся адказаць на пытанне, ці надышоў час для ордэру Міжнароднага крымінальнага суда на арышт Аляксандра Лукашэнкі, бо такія «вызначэнні» мае рабіць сам МКС.

Якая роля Лукашэнкі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Паводле звестак упаўнаважанага Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Дзмітрыя Лубінца, расейцы вывезлі з акупаваных імі тэрыторый Украіны амаль 20 тысяч дзяцей, а ў "лагерах перавыхавання" ўтрымліваюць блізу 6 тысяч. Прымусовае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей і ваеннапалонных адбываецца, у тым ліку, праз тэрыторыю Беларусі, заяўляў ён.

З верасня 2022 года ў Беларусь дэпартавалі блізу 2150 украінскіх дзяцей ад шасці год, пісала брытанская The Telegraph.

У ліпені кіраўнік Чырвонага Крыжа Беларусі Дзмітрый Шаўцоў прызнаўся, што ўдзельнічае ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Міжнародны ЧК адмежаваўся ад яго заяў і абвясціў аб пачатку расследавання.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках