16 траўня 2024, Чацвер, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Да нападу на Ізраіль ХАМАС рыхтавалі «вагнераўцы», якія выехалі з Беларусі

18
СМІ: Да нападу на Ізраіль ХАМАС рыхтавалі «вагнераўцы», якія выехалі з Беларусі

Падрабязнасці.

Расея ўжо перадала тэрарыстам ХАМАСа захопленую падчас баявых дзеянняў ва Украіне трафейную зброю, вырабленую ў ЗША і дзяржавах ЕЗ.

Частка баевікоў ПВК «Вагнер», якія выехалі з Беларусі ў кірунку краін Афрыкі, былі ўцягнутыя ў падрыхтоўку і перадачу баявога досведу тэрарыстам ХАМАС.

Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву ( ЦНС ) Сіл спецыяльных аперацый Украіны.

Там адзначылі, што ключавымі кірункамі падрыхтоўкі баевікоў ХАМАС сталі навучанне штурму і выкарыстанне малых беспілотных апаратаў для скідвання выбуховага матэрыялу.

«Толькі расейцы сярод хаўруснікаў ХАМАС маюць досвед ужывання дронаў з механізмамі скіду. Менавіта яго «вагнераўцы» перадавалі баевікам падчас вучэнняў у краінах Афрыкі», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама, паводле звестак ЦНС, Расея ўжо перадала тэрарыстам ХАМАСа захопленую падчас баявых дзеянняў ва Украіне трафейную зброю, вырабленую ў ЗША і дзяржавах ЕЗ.

Наступным крокам, на разлікі расейцаў, павінны стаць хлуслівыя абвінавачванні ўкраінскіх вайскоўцаў у продажы заходняй зброі для тэрарыстаў на рэгулярнай аснове.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках