14 траўня 2024, aўторак, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы ўручыла ноту беларускаму дыпламату праз пагрозы лукашэнкаўскага генерала

4
МЗС Літвы ўручыла ноту беларускаму дыпламату праз пагрозы лукашэнкаўскага генерала

Літва запатрабавала ад рэжыму неадкладнага афіцыйнага тлумачэння заявы Муравейкі.

Часовага паверанага ў справах Беларусі Яраслава Хмыля выклікалі 30 кастрычніка ў МЗС Літвы. Там яму ўручылі ноту пратэсту, піша Delfi.lt.

Афіцыйная Вільня цвёрда пратэстуе супраць заяў першага намесніка дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі Паўла Муравейкі. Ягоны выступ быў апублікаваны ў "Вечерній Мінск" 24 кастрычніка. Генерал заявіў аб "эканамічнай агрэсіі" Літвы, якая нібыта дае падставы зброяй прабіць "транзітны калідор".

"Такія заявы могуць быць успрынятыя як публічная пагроза нападу на Літву, яны суздром непрымальныя", — гаворыцца ў заяве МЗС Літвы.

Таксама літоўскае міністэрства запатрабавала ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага тлумачэння заявы Муравейкі. У Вільні падкрэсліваюць, што Літва зробіць усе магчымыя захады для гарантавання бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках