15 траўня 2024, Серада, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік сакратара Рады бяспекі Беларусі сабраўся напасці на Літву

67
Намеснік сакратара Рады бяспекі Беларусі сабраўся напасці на Літву
Павел Муравейко

Аднак баіцца Захаду.

Намеснік сакратара Рады бяспекі Павел Муравейка заявіў, што Беларусь мае поўнае права напасці на Літву, каб прабіць калідор да мора.

Муравейка выказаў такую ідэю на семінары для ідэолагаў.

«Літва фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу. Паводле ўсіх нормаў міжнароднага права такі крок адносіцца да эканамічнай агрэсіі. З гледзішча банальнай логікі мы маем усе падставы, каб прасячы жыццёва важны для нас калідор сілай зброі.

І ў іншых ўмовах нас ніхто ў свеце не асудзіў бы, смею меркаваць. Але не ў цяперашніх, калі на краіну робіцца беспрэцэдэнтны ціск з боку Захаду», – заявіў Муравейка.

Раней, як пісаў сайт Charter97.org, расейскія генералы прапанавалі захапіць Сувалкскі калідор.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках