Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі мае намер пазмагацца за пасаду прэм'ера
- 24.05.2019, 21:29
- 7,661
Джэрэмі Хант мае намер змагацца за пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі і прэм'ера краіны.
Адпаведную інфармацыю пасля наведвання фестывалю ў горадзе Хаслмір у графстве Сурэй кіраўнік брытанскага МЗС пацвердзіў выданню Farnham Herald, паведамляе «Новое время».
«Я зраблю афіцыйную аб'яву пра сваю кандыдатуры ў зручны момант», - заявіў дыпламат.
Сярод іншых магчымых кандыдатаў на гэту пасаду называюць экс-міністра замежных спраў Барыса Джонсана, экс-міністра па Brexit Дамініка Рааб, а таксама міністра ў справах навакольнага асяроддзя Майкла Гоўва.
Нагадаем, што ў пятніцу, 24 траўня, прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясціла пра сваю пастанову пакінуць пасаду.