БЧ пусціць дадатковы цягнік з Берасця ў Варшаву
21- 24.05.2019, 22:56
- 20,986
Продаж квіткоў на цягнік Берасце - Варшава ўжо адкрыты.
На час правядзення II Еўрапейскіх гульняў з Берасця ў Варшаву будзе курсіраваць дадатковы цягнік, паведамляе прэс-служба БЧ.
З Берасця цягнік будзе адпраўляцца а 05.10 і прыбываць на станцыю Варшава-Цэнтральная а 7.55, у зваротным напрамку са станцыі Варшава-Цэнтральная - а 16.05 і прыбываць на станцыю Берасце-Цэнтральны а 21.06.
Яго расклад складзены з улікам магчымасці перасадкі на цягнікі, якія курсіруюць у іншыя гарады Беларусі. Так, пасажыры, якія прыбылі ў Берасці, змогуць паехаць у Менск цягніком №96 Берасце - Менск: адпраўленне з Берасця а 23.53 і прыбыццё ў Менск а 05.16. Пры праездзе з Менска цягніком №737 Менск - Берасце пасажыры змогуць адправіцца з ст. Менск-Пасажырскі а 23.43 і прыбыць у Берасце а 03.40.
Пасажыры, якія прыбылі ў Менск цягніком №96 Берасце - Менск, могуць ажыццявіць паездку ў Полацк цягніком №741 Менск - Полацк, у Гомель - цягніком №716 Менск - Гомель, а таксама да іншых чыгуначных станцый, размешчаных на маршрутах прытрымлівання названых цягнікоў.
Таксама з Берасця пасажыры могуць адправіцца ў Віцебск цягніком №658 Берасце - Віцебск, які накіроўваецца праз Пінск, Лунінец, Менск, Барысаў і Воршу.
Да Варшавы з перасадкай на станцыі Менск-Пасажырскі на цягнік №737 Менск - Берасце пасажыры могуць дабрацца з Гомеля цягнікамі №715 Гомель - Менск, №631 Гомель - Горадня (праз Калінкавічы) і Віцебска цягніком №657 Віцебск - Берасце.
Продаж квіткоў на цягнік №137/136 Берасце - Варшава ўжо адкрыты.