У французскім Ліёне ля пешаходнай зоны прагрымеў выбух
- 24.05.2019, 20:03
- 7,998
У выніку выбуху ў цэнтры Ліёна не менш як восем чалавек атрымалі раненні.
У французскім Ліёне ў выніку выбуху ў пешаходнай зоне ў цэнтры горада ў пятніцу, 24 траўня, параненыя не менш як восем чалавек, паведаміла мясцовая пракуратура.
Паводле паведамленняў з месца здарэння, раён выбуху ў гістарычным цэнтры Ліёна эвакуіраваны, паведамляе DW.
У пракуратуры адзначылі, што ніводнае з раненняў, мяркуючы з ўсяго, не нясе пагрозу для жыцця. Выбуховае прыстасаванне было, як мяркуецца, схаванае ў пакеце.
Гарадскія ўлады Ліёна ў сваім мікраблогу ў Twitter заклікалі насельніцтва ў мэтах бяспекі трымацца далей ад месца здарэння.
Explosion à #Lyon angle rue Victor Hugo et rue Sala. Périmètre de sécurité mis en place. Pour votre sécurité éviter le secteur. pic.twitter.com/g9bAgH2oaf
— Préfet de région Auvergne-Rhône-Alpes et du Rhône (@prefetrhone) May 24, 2019
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон назваў тое, што здарылася нападам.