Берасцейскія даішнікі затрымалі Ганцавіцкага міліцыянта
24- 24.05.2019, 18:09
- 28,973
Магчыма, міліцыянт быў за стырном пад наркотыкамі.
Супрацоўнік Ганцавіцкага РАУС быў затрыманы на ўласнай машыне ў абедзенны час 22 траўня падчас рэйду спецпадраздзялення «БУГ», паведамляе «Ганцавiцкi час».
Паводзіны кіроўцы здалося інспектарам ДАІ дзіўнымі, і Ганцавіцкага міліцыянта даставілі ў прыёмны пакой раённай бальніцы. Там яго праверылі на алкатэстар - ён паказаў, што міліцыянт цвярозы.
Тады супрацоўнікі папрасілі здаць аналізы на наркотыкі і псіхатропы. Міліцыянт ад медагляду адмовіўся - пра што склалі адпаведны пратакол.