Прэзідэнт кіеўскага Дынама распавёў пра перспектывы Хацкевіча ў камандзе
- 24.05.2019, 16:11
- 7,697
Ці будзе Суркіс шукаць замену беларускаму трэнеру?
Прэзідэнт кіеўскага «Дынама» Ігар Суркіс заявіў, што не вядзе перамовы з Адамам Навалкам і Індржыхам Трпішоўскі аб узначаленні кіеўскага клуба, піша «Трибуна».
«Не верце чуткам. Ні з кім з іх я не вяду перамоваў.
Як я і казаў раней, пасля канца сезона сустрэнуся з Хацкевічам. Калі ён пераканае мяне ў тым, што можа змагацца за трафеі ў наступным сезоне, то ён застанецца галоўным трэнерам», - сказаў Суркіс.