«Коммерсант»: Казахстан адмовіў Лукашэнку ў пастаўках нафты
27- 24.05.2019, 11:35
- 28,139
У Казахстана няма такіх вялікіх свабодных аб'ёмаў для паставак.
Казахстанскія вытворцы нафты не занадта зацікаўленыя ў пастаўках у Беларусь, пра якія казаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе «Коммерсант».
У Казахстана няма такіх вялікіх свабодных аб'ёмаў для паставак, як у Расеі, распавяла крыніца, блізкая да «Казмунайгаз». У 2019 годзе Казахстан скароціць здабычу нафты, пры гэтым попыт з боку Кітая і Узбекістана расце. Акрамя таго, для транзіту давядзецца дамаўляцца з Масквой, і ўлічваючы «бясконцыя спрэчкі з беларусамі, ніхто не хоча з гэтым звязвацца».
Калі Менск прапануе «добрыя грошы», аб'ёмы для паставак знойдуцца, адзначае яшчэ адная крыніца ў нафтавай галіне Казахстана. «Але на такіх умовах ім прасцей дамовіцца з расейцамі», - дадаў суразмоўца выдання.