Цімашэнка скрытыкавала ідэю рэферэндуму аб прымірэнні з РФ
14- 24.05.2019, 10:36
- 14,656
Лідэрка «Бацькаўшчына» заявіла, што рэферэндумы на гэты момант немагчымыя.
Лідэрка ВА «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка раскрытыкавала ідэю правядзення рэферэндуму аб прымірэнні з Расеяй.
Паводле ейных слоў, рэферэндум з'яўляецца выдатнай ідэяй, але не ў выпадку дасягнення супакою на ўсходзе Украіны, паведамляе nv.ua.
«На рэферэндуме тыя нюансы, якія можна звонку не ўбачыць, нельга абмеркаваць і прыняць пастанову аб усіх дэталях сітуацыі, што сёння адбываецца на Усходзе. Рэферэндум недапушчальны!» - сказала яна ў эфіры праграмы Права на ўладу на 1+1.
Цімашэнка дадала, што рэферэндумы на гэты момант немагчымыя.
«Сёння нам трэба не гаварыць аб рэферэндумах - яны немагчымыя, а трэба казаць пра кансалідацыю намаганняў для пабудовы моцнай міжнароднай падтрымкі, каб РФ рэальна пайшла на перамовы аб мірным працэсе не з правадырамі, а з Украінай», - выснавала яна.
Раней паведамлялася, што юрыст Андрэй Багдан, які пасля перамогі на выбарах Уладзіміра Зяленскага ўзначаліў Адміністрацыю прэзідэнта, дапусціў магчымасць правядзення рэферэндуму з нагоды ўкладання дамоўленасцяў з Расеяй «аб міры на Данбасе».
Старшыня Рады Андрэй Парубій моцна скрытыкаваў гэтую ідэю.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што рэферэндум не мае заканадаўчай ініцыятывы.