3 траўня 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як санкцыі ўдарылі па партах Расеі ў Чорным моры

16
Як санкцыі ўдарылі па партах Расеі ў Чорным моры

Страты РФ уражваюць.

Чарнаморскія парты Расеі і акупаванага Крыма летась панеслі шматмільённыя страты праз санкцыі, уведзеныя Украінай і краінамі Захаду.

Пра гэта паведамляе «Апостроф» са спасылкай на Міністэрства ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый.

Так, калі ў перыяд з 2015 да 2017 года «Адміністрацыя марскіх партоў Чорнага мора» атрымлівала ад 32-х да 153-х мільёнаў рублёў прыбытку, то у 2018 годзе кампанія ўпершыню атрымала страты, якія перавысілі 760 млн рублёў.

«Аналіз наяўнай у распараджэнні МТОТ інфармацыі сведчыць пра тое, што у 2018 годзе даходы «Адміністрацыі марскіх партоў Чорнага мора» складаюць толькі 359,6 млн рублёў, аднак выдаткі склалі за 1,1 млрд расейскіх рублёў. Гэта значыць, прадпрыемства ўпершыню за перыяд з 2015 да 2018 года стала прыбытковым, а яго страты ў 2018 годзе склалі больш, чым 760 млн рублёў», - гаворыцца ў паведамленні.

«Такія негатыўныя эканамічныя наступствы з'яўляюцца вынікам санкцыйнай палітыкі міжнародных партнёраў і Украіны», - сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках