3 траўня 2024, Пятніца, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прадоўжым маўчаць - Беларусь стане краінай пенсіянераў, якім не будзе з чаго плаціць пенсію»

16
«Прадоўжым маўчаць - Беларусь стане краінай пенсіянераў, якім не будзе з чаго плаціць пенсію»

Узровень жыцця ў краіне падае.

У Менску прайшла каардынацыйная рада жаночай сеткі прафзвязу. На сустрэчы актывісткі абмеркавалі развіццё жаночага лідарства ў рэгіёнах, а таксама сацыяльныя і працоўныя праблемы, з якімі ім даводзіцца сутыкацца, піша сайт praca-by.info.

«Мы стараемся актыўна развіваць гарызантальныя сувязі. Разам з жанчынамі з Берасця ездзілі ў Наваполацк і Воршу», - распавяла актывістка жаночай сеткі РЭП у Берасці Вольга Шутава.

- Паездкі ў іншыя рэгіёны ў рамках сетак вельмі важныя. Мы пераймаем досвед калег, даведваемся, як ідуць справы з правамі працоўных у іншых гарадах. Гэта заўсёды магчымасць і стаць больш згуртаванымі і атрымаць новыя веды.

Падчас выступу перад прысутнымі выканаўца абавязкаў старшыні прафзвязу і каардынатарка жаночай сеткі Зінаіда Міхнюк распавяла, што жаночая сетка РЭП была створаная ў дзень Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека - 10 снежня. Яна адзначыла, што гэтая сімвалічная дата натхняе на барацьбу за раўнапраўе і годнае жыццё.

- Мне прыемна адзначыць, што на нацыянальных сустрэчах заўсёды ёсць новыя людзі з розных рэгіёнаў. Гэта значыць, што жаночая сетка не губляе сваіх пазіцый і прадаўжае развівацца.

Жанчыны як ніхто адчуваюць на сабе, што ўзровень жыцця падае. Калі мы цяпер не пачнём барацьбу за тое, каб у краіне былі высокааплатныя працоўныя месцы, то большасць моладзі эмігруе. Беларусь стане краінай пенсіянераў, якім не з чаго плаціць пенсію.

Усе прысутныя пагадзіліся з тым, што неабходна пачынаць кампанію вяртання водпуску ў доглядзе дзіцяці ў страхавы стаж.

Мы таксама хочам сфакусавацца на працы з працоўнымі калектывамі. Да нас часта прыходзяць людзі, пазначаныя ў прафзвязах ФПБ і не дасведчаныя як выйсці і ўступіць да нас. Апошнім часам у прафзвяз пачасціліся звароты, напрыклад, са сферы гандлю. Значная частка з тых, хто прыйшоў па дапамогу, жанчыны і патэнцыйныя лідары. І наша задача - даць ім веды і падтрымку, - сказала Міхнюк.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках