3 траўня 2024, Пятніца, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прапанавала РФ забраць брудную нафту па $15 за барэль

8
Беларусь прапанавала РФ забраць брудную нафту па $15 за барэль

Частка сыравіны ўжо адпраўленая ў Расею.

Беларусь прапанавала Расеі забраць назад нафту з высокім утрыманнем хлорарганічных злучэнняў, якая ў красавіку паступала па трубаправодзе «Дружба». Пра гэта «Известиям» распавялі ў кампаніі «Белнафтахім».

Як адзначылі ў кампаніі, частка сыравіны ўжо адпраўленая ў Расею, але блізу 1,2 млн тон пакуль знаходзіцца ў Беларусі.

У сваю чаргу экспэрт расейскага Фонду нацыянальнай энэргетычнай бяспекі Ігар Юшкоў адзначыў, што Менск раней прапаноўваў выкупіць забруджаную нафту па $15 за барэль, але ў Расеі палічылі такія кошты занадта высокімі.

Міністэрства фінансаў Беларусі зможа ацаніць страты айчыннага бюджэту ад паступлення няякаснай расейскай нафты толькі пасля першага паўгоддзя. Аднак за першыя тры месяцы года Беларусь прадала за мяжу на 11% менш нафтапрадуктаў, чым за такі ж перыяд летась.

Да таго ж у канцы красавіка праз усё тую ж брудную расейскую нафту Беларусь наогул прыпыніла пастаўкі за мяжу, а аб зняцці абмежаванняў на экспарт «Белнафтахім» абвясціў толькі напярэдадні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках