29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марус Лаўрынавічус: Лукашэнка зрабіў Беларусь закладніцай «Расатама»

12
Марус Лаўрынавічус: Лукашэнка зрабіў Беларусь закладніцай «Расатама»
МАРУС ЛАЎРЫНАВІЧУС
ФОТА: DELFI

Літва і надалей будзе змагацца з БелАЭС.

Пра гэта Charter97.org заявіў Марус Лаўрынавічус, старэйшы аналітык Віленскага інстытута палітычнага аналізу.

- У Літве набліжаецца фінал прэзідэнцкіх выбараў. Як вы думаеце, якую пазіцыю аб БелАЭС зойме новы прэзідэнт Літвы? Ці адрозніваюцца погляды на гэтую праблему Інгрыды Шымонітэ і Гітанаса Наўседы, якія будуць змагацца за прэзідэнцкае крэсла ў другім туры?

- Я не думаю, што іх погляды аб Астравецкай АЭС адрозніваюцца. Будзе праводзіцца такая ж паслядоўная палітыка, як і цяпер. Літва пільнуецца некалькіх галоўных пазіцый.

Пазіцыя першая: лепш за ўсё для Літвы было б, каб гэтай атамнай электрастанцыі не было, бо яна не з'яўляецца бяспечнай. І ўсе інцыдэнты, якія адбыліся падчас будаўніцтва БелАЭС, на гэта паказваюць. У супрацоўніцтве з еўрапейскімі партнёрамі Літве трэба дамагацца большай бяспекі ў гэтым плане, а таксама празрыстасці ад беларускіх уладаў.

Другая пазіцыя: не купляць электраэнергію з БелАЭС. І гэтая пазіцыя, напэўна, на сёння самая галоўная.

Вядома, публічна Літва будзе змагацца, каб гэтай атамнай электрастанцыі не было, але гэта ўжо нерэалістычна зрабіць цяпер.

- Улічваючы, што Польшча і Літва афіцыйна заявілі, што не будуць закупляць электраэнэргію з БелАЭС, што б вы параілі Лукашэнка ў гэтым выпадку?

- Да маіх парад спадар Лукашэнка не прыслухаецца. Значна большы ўплыў на Лукашэнку мае Расея, чым Літва. Не думаю, што Астравецкая АЭС - гэта беларускі праект. Гэта праект «Расатама». Лукашэнка зрабіў Беларусь закладніцай гэтага праекта. БелАЭС толькі ўзмоцніць эканамічную залежнасць Беларусі ад Расеі. Таму Лукашэнку варта было б добра падумаць перад уводам у эксплуатацыю АЭС. Але ён да маіх парад не прыслухаецца. Беларусь фармальна з'яўляецца незалежнай дзяржавай, але ў рэальнасці гэта не так.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках