18 красавiка 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа верне ў Расею тысячы тон бракаванай нафты

6
Еўропа верне ў Расею тысячы тон бракаванай нафты

Прастой «Дружбы» доўжыцца чатыры тыдні.

Расея пакуль не змагла аднавіць працу трубаправода «Дружба», куды ў канцы красавіка патрапіла забруджаная хлорам нафта, выклікаўшы паломкі на беларускіх НПЗ і прыпыненне экспарту сыравіны ў Еўропу, піша finanz.ru.

Хоць Мінэнэрга РФ абяцала запусціць прапампоўванне ў пачатку тыдня, пастаўкі ў Польшчу і Нямеччыну так і не пачаліся, паведамілі Reuters тры крыніцы з галіны і пацвердзілі «Ведомостям» два расейскія чыноўнікі і чалавек, блізкі да «Транснафты».

Праблемай сталася выдаленне некандыцыйнай нафты з трубы: яе трэба выціснуць з нафтаправода і паступова падмешваць да чыстай сыравіны, каб знізіць утрыманне арганічных хларыдаў, бо ў адваротным выпадку сумесь можа пашкодзіць ўстаноўкі НПЗ.

Планавалася, што брудную нафту прыме Total завод Leuna ў Нямеччыне - там яе павінны былі разбавіць чыстай нафтай і перапрацаваць. Аднак пачаўшы працэс, завод сутыкнуўся з паломкай і быў вымушаны спыніць усе ўстаноўкі, спыніўшы у тым ліку і першасную перапрацоўку.

Простой НПЗ можа доўжыцца прынамсі тыдзень, што зрывае планы хуткай эвакуацыі забруджанай нафты з трубаправодаў, у якіх застаецца блізу 8-9 млн барэляў некандыцыйнай сыравіны коштам больш за 600 млн даляраў.

Іншы кандыдат на працу з бруднай нафтай - які належыць «Раснафце» нямецкі НПЗ Schwedt. Ён пакуль не прымаў небяспечную сумесь, а пасля паломкі на заводзе Total напэўна будзе паводзіць сябе больш асцярожна, кажуць крыніцы Reuters. Завод ужо пераведзены на загрузку 50%, удакладняюць суразмоўцы «Ведомостей».

Прастой «Дружбы» доўжыцца чатыры тыдні - гэта рэкорд за ўвесь час існавання трубаправода, пабудаванага ў 1960х, каб забяспечваць савецкай нафтай краіны Варшаўскай дамовы.

Са слоў крыніц «Ведомостей», прапампоўку плануюць аднавіць у чацвер.

Але нават аднаўленне паставак не будзе азначаць, што крызіс закончаны, кажуць трэйдары. «Усе гэтыя навіны аб аднаўленні паставак чыстай нафты не маюць сэнсу. Брудная нафту ўсё яшчэ блакуе трубаправоды», - патлумачыў адзін з іх Reuters.

У польскай трубе засталося блізу 400 тысяч тон такой сыравіны, і плана, як з ёй абыходзіцца, на сёння няма, кажа еўрапейскі чыноўнік.

Адзін з прапанаваных варыянтаў - запусціць часткі нітак «Дружбы» ў рэверсным рэжыме і адпампаваць нафту з Польшчы, Нямеччыны і Беларусі назад у Расею, кажа іншая крыніца Reuters.

Тэхнічны аспект такой аперацыі не выклікае цяжкасцей, але афармленне можа стварыць праблемы, мяркуюць трэйдары.

Пры пастаўцы з Расеі ў Еўропу нафта ўжо перасекла мяжу, яна неаднаразова мяняла уласнікаў, а мыты і падаткі з экспарцёраў ужо паступілі ў расейскі бюджэт.

Для выцяснення бруднай нафты ў Расею ў рэверсным рэжыме усе гэтыя плацяжы павінны быць скасаваныя, што з'яўляецца беспрэцэдэнтным крокам для расейскага ўрада і нафтавай прамысловасці.

Расеі ўдалося дамовіцца аб ачыстцы трубы на тэрыторыі Беларусі, паведаміў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак.

«Дарожная карта ўзгодненая ў поўным аб'ёме, і цяпер яна ўжо пачала рэалізоўвацца ў горадзе Полацку. Рыхтуюцца ёмістасці адпаведныя беларускім бокам для таго, каб вызваліць некандыцыйную нафту з трубы з Польшчай», - цытуе Козака ТАСС.

Паводле ягоных слоў, палякі папрасілі зніжку, і ў чацвер адбудуцца перамовы наконт кошту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках