28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Нават супрацоўнікі міліцыі не вераць у афіцыйную версію смерці іх калегі

«Баста»: Нават супрацоўнікі міліцыі не вераць у афіцыйную версію смерці іх калегі

Што адбываецца ва ўстанове Шуневіча?

Нават супрацоўнікі міліцыі не вераць у афіцыйную версію смерці іх калегі, піша тэлеграм-канал «Баста»:

«Да вечара 20 траўня, ужо пасля таго, як яна была агучаная, паступала інфармацыя пра ператрусы і допыты цыганоў у Менску, Гомелі, Бабруйску. І ўсюды - пагрозы і патрабаванне «не высоўвацца» ў найбліжэйшыя пару месяцаў.

Магчыма, установа Шуневіча выкарыстала трагедыю ў Магілёве ў якасці падставы для зачысткі буйных гарадоў на час Еўрагульняў. Такую кампанію ўлады правялі напярэдадні ЧС у хакеі ў 2014 годзе.

Нашы чытачы з Менска ўжо паведамлялі пра пераслед грамадзян, якія, на думку ўладаў, могуць сапсаваць створаную лукашэнкаўскай прапагандай карціну. Участковыя абыходзяць кватэры тых, хто раней трапляўся на крадзяжах або бытавых сварках, а амапаўцы хапаюць валацуг і тых, хто просіць міласціну. Затрыманых адпраўляюць у ІЧУ на вуліцы Акрэсьціна, у турму ў Жодзіне альбо ў ЛПП».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках