Трамп перадаў Зяленскаму пасланне
- 20.05.2019, 13:52
- 11,017
ЗША з нецярпеннем чакаюць супольнай працы з новым прэзідэнтам Украіны.
ЗША спадзяюцца на плённае супрацоўніцтва з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры, паведамляе РБК-Украіна.
У дэлегацыі ЗША прамову прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага назвалі ўражальнай і магутнай.
«Пасланне ад ЗША вельмі простае. Прэзідэнт папрасіў нас яго перадаць. ЗША разам з народам Украіны, яны з нецярпеннем чакаюць на супольную працу з новым прэзідэнтам і, спадзяюся, з новым парламентам», - заявіў Пэры.
Адзначым, сёння адбылася інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага. На ёй ужо прэзідэнт Украіны Зяленскі заявіў, што распускае Вярхоўную Pаду. У сувязі з гэтым ужо сёння ўвечары адбудуцца кансультацыі Зяленскага з фракцыямі што да роспуску Рады.
Нагадаем, 22 красавіка Трамп і Зяленскі правялі тэлефонную размову. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі павіншаваў Уладзіміра Зяленскага з перамогай на выбарах прэзідэнта Украіны-2019.