У Літве будаўнікі адмаўляюцца працаваць за 700 еўраў на месяц
6- 20.05.2019, 13:36
- 17,238
Літва спадзяецца на працаўнікоў з-за мяжы.
Моладзь у Літве на будоўлі працаваць не хоча, таму адчуваецца востры недахоп працоўнай сілы. Работнікаў прывозяць з іншых краін. Пра гэта delfi.lt сказаў дырэктар Літоўскай асацыяцыі развіцця нерухомасці Міндаўгас Статулявічус.
- У Літве будаўнікі атрымліваюць усяго 600-700 еўраў «на рукі». Чаму?
- Пра якое звяне будаўніцтва мы гаворым. Людзі, якія працуюць у першым звяне і выконваюць простую працу, атрымліваюць такія заробкі, але заробкі кіраўнікоў праектаў нашмат большыя. Трэба згадаць, што на рынку ў Літве яшчэ працуе шмат замежнікаў, і іх колькасць не скарачаецца. Калі іх стала б менш, то выдаткі б яшчэ пабольшыліся. Гэта адбілася б на кошце. Мне складана ацаніць гэты паказчык заробкаў, я думаю, што ёсць канкурэнцыя, можна мяняць працу. Я думаю, што матывуе не толькі заробак, ёсць надбаўкі і ўсё астатняе. Людзі, якія працуюць на будоўлі, лаяльныя кампаніям, калі б заробкі былі нізкімі, то была б цякучка кадраў.
Моладзь проста не ідзе працаваць у будаўнічы сектар. Таму ў нас такая сітуацыя, няма магчымасці наймаць мясцовых работнікаў.