26 красавiка 2024, Пятніца, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За сваю місію Бабіч атрымае павышэнне

17
За сваю місію Бабіч атрымае павышэнне
АЛЯКСЕЙ ВЕНЕДЫКТАЎ

Яго чакае добрае прызначэнне ў адміністрацыі прэзідэнта РФ.

Галоўны рэдактар «Эха Москвы» Аляксей Венедыктаў пракаментаваў змену паслоў Расеі ў Беларусі ў праграме «Асаблівае меркаванне». 30 красавіка з пасады быў зняты Міхаіл Бабіч. Замест яго прызначаны Дзмітрый Мезенцаў. Пры гэтым Бабіча таксама вызвалілі ад пасады спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Расеі ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Дзмітрый Мезенцаў такога прызначэння не атрымаў.

Аляксей Венедыктаў назваў Мезенцава сапраўдным палітыкам.

«Вось ён – палітык, палітык насамрэч. Гэта чалавек, які будзе хутчэй ахінаць і спакушаць, чым пагражаць. У яго, напэўна, тая ж задача. Як кажа Дзмітрый Анатольевіч: глыбокія інтэграцыйныя працэсы. Такі эўфемізм. У яго задача - аб'яднанне. Але метады іншыя», - сказаў Венедыктаў у эфіры радыёстанцыі.

Ён падкрэсліў, што адсутнасць статусу спецпрадстаўніка ў новага амбасадара не адыгрывае ролі, бо амбасадары фактычна з'яўляюцца спецпрадстаўнікамі прэзідэнта. Аляксей Венедыктаў мяркуе, што ў дачыненнях Беларусі ды Расеі важная стылістыка. Пры гэтым Уладзімір Пуцін з прызначэннем Міхаіла Бабіча не чакаў, што ягоная дзейнасць прыме такую форму. Журналіст заявіў, што згодны з беларускім МЗС у ацэнцы стылю былога амбасадара.

Венедыктаў не думае, што ўстаноўка Пуціна ў дачыненні да Беларусі памянялася, проста Бабіч перабраў. Журналіст выкарыстаў метафару гульні ў балы: калі замест 21 гулец набірае 22. Ён мяркуе, што варыянт транзіту ўлады Пуціна, звязаны з аб'яднаннем дзвюх краін, не страціў актуальнасці, як і іншыя варыянты. Галоўны рэдактар «Эха Москвы» дадаў, што ўсё стане зразумелым у 2024 годзе.

Сумневы місія Міхаіла Бабіча выклікала ў журналіста з самага пачатку. Ён не атрымаў агрэман ва Украіну. Таксама Венедыктаў распавёў аб няўдалай спробе адправіць Бабіча паслом у Турцыю. Ён упэўнены, што Міхаіл Бабіч за сваю місію атрымае павышэнне.

«Гэта не дыпламат. І калі ён быў прызначаны ў Беларусь, я сказаў і па радыё, і тым, хто яго прызначаў, што вы накіроўваеце праконсула ў заваяваную правінцыю. Яго паводзіны такія. Наогул - і публічнае, і не публічнае. І калі такая мэта, тады зразумела, гэта вайсковец. І я думаю, дарэчы, адразу скажу праз коску, што яго чакае добрае прызначэнне ў адміністрацыі прэзідэнта цяпер. Мне так здаецца», - сказаў Венедыктаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках