На «Еўравізіі», акрамя Зены, у белых батфортах захапляла яшчэ Верка Сярдзючка
13- 19.05.2019, 12:11
- 26,875
Украінская зорка зрабіла фурор у фінале конкурсу.
Верка Сярдзючка выступіла ў гранд-фінале Еўравізіі 2019 у ізраільскім Тэль-Авіве, які адбыўся ў суботу, 18 траўня, паведамляе korrespondent.net.
Украінская зорка выканала хіт Toy Неты Барзілай, які «захапіў» Еўравізію і сусветныя чарты летась.
Яна выйшлі на сцэну пасля таго, як свой выступ завяршылі ўсе 26 канкурсантаў і былі адкрыты лініі для галасавання. Таксама на сцэну была запрошаная пераможца Еўравізіі 2014 Канчыта Вурст.
Украінская зорка зрабіла фурор у фінале конкурсу.
Андрэй Данілка распавёў, што срэбныя касцюмы, у якім Сярдзючка разам з шоў-балетам выступала на шоў, сталі патрабаваннем арганізатараў конкурсу.
«Мы выканалі просьбу арганізатараў і былі ў нашых срэбных касцюмах - у тых, у якіх бралі ўдзел у Еўравізіі-2007. Хоць некаторыя кажуць: «Данілка ў старых касцюмах». Гэта не старыя касцюмы, а легендарныя», - сказаў Данілка.
Нагадаем, што на Еўравізія-2019 перамаглі Нідэрланды. Дункан Лоўрэнс з песняй Arcade атрымаў ад гледачоў 261 бал, ад журы - 231. Такім чынам, у 2020-м Еўравізія пройдзе ў Нідэрландах.