19 красавiка 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ назвалі ўмовы выплат кампенсацый ад «бруднай» нафты ў «Дружбе»

23
У РФ назвалі ўмовы выплат кампенсацый ад «бруднай» нафты ў «Дружбе»

«Транснафта» заплаціць усім, хто дакажа рэальныя страты.

Канкрэтных спісаў нафтавых кампаній Беларусі, якім плануецца выплаціць кампенсацыі праз забруджванне нафты ў трубаправодзе «Дружба», пакуль няма, «Транснафта» кампенсуе шкоду ўсім, хто дакажа, што панёс рэальныя страты. Пра гэта паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Козак, які курыруе ТЭК, паводле вынікаў сустрэчы са сваім беларускім калегам Ігарам Ляшэнкам.

«Усім, хто давядзе, што ў іх ёсць рэальныя страты, вядома, [«Транснафта»] будзе кампенсаваць», - прыводзіць словы Козака «РИА Новости».

Акрамя таго, віцэ-прэм'ер запэўніў, што выдаткі «Транснафты» на кампенсацыю будуць улічаныя пры зацвярджэнні яе дывідэндаў. Козак удакладніў: «Дывідэнды плацяцца зыходзячы з чыстага прыбытку, а гэта будуць выдаткі». «Мы будзем рабіць усё, каб яны былі ўлічаныя», - паабяцаў ён.

Раней віцэ-прэм'ер РФ заявіў, што кампанія займае канструктыўную пазіцыю і гатова аплаціць шкоду праз «брудную» нафту. Паводле ацэнак кіраўніка Мінэнерга, сумарная шкода ад НЗ на «Дружбе» не перавысіла $100 млн. Лукашэнка казаў, што «брудная» нафта за тыдзень «з'ядала» блізу 4-5 мм таўшчыні сценак трубаправода. З ягоных ацэнак, шкода складае «сотні мільёнаў».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках