28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве пачалі выпускаць новыя лекі для лячэння цукровага дыябету

22
У Барысаве пачалі выпускаць новыя лекі для лячэння цукровага дыябету
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пастаўкі новых лекаў пачнуцца з чэрвеня гэтага года.

Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў з чэрвеня 2019 года пачынае пастаўкі новых лекаў для лячэння цукровага дыябету, паведамілі interfax.by ў Мінаблвыканкаме.

Парадак водпуску з аптэк на ільготных умовах лекавага сродку Метфармін Лонг узгаднілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Метфармін Лонг прызначаны для лячэння цукровага дыябету 2 тыпу ў дарослых (асабліва ў хворых з залішняй масай цела) пры неэфектыўнасці дыетатэрапіі і фізічных нагрузак, у якасці монатэрапіі або ў камбінацыі з іншымі пераральнымі гіпаглікемічнымі сродкамі або сумесна з інсулінам.

Лекавы сродак Метфармін Лонг 500 даступны ў аптэках Рэспублікі Беларусь з красавіка 2019 года. Лекавы сродак Метфармін Лонг 750, таблеткі з мадыфікаваным вызваленнем 750 мг будзе даступны ў аптэках Рэспублікі Беларусь з чэрвеня 2019 года.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» - вытворца і экспарцёр лекавых сродкаў шырокага спектру дзеяння ў Беларусі. Лекавыя сродкі вытворчасці ААТ «БЗМП» пастаўляюцца ў 24 краіны свету.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках