29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для ўнясення блытаніны расейцы ў Польшчы выкарыстоўваюць Twitter

2
Для ўнясення блытаніны расейцы ў Польшчы выкарыстоўваюць Twitter

Нямецкая газета расказала, як з дапамогай хлуслівых навін РФ праводзіць інфармацыйную вайну.

«З дапамогай хлуслівых навін расейскія тролі спрабуюць паўсюль распаўсюджваць маніпуляцыі. У Польшчы яны выкарыстоўваюць для гэтага пераважна Twitter, як паказаў прыклад вучэнняў NATO «Анаконда» ў мінулым кастрычніку», - піша нямецкае выданне Süddeutsche Zeitung (пераклад - inopressa.ru.)

«У лістападзе 2018 года расейцы справакавалі інцыдэнт у Керчанскай пратоцы паміж паўвостравам Крым і мацерыком, - нагадвае журналіст Міхал Какот. - Адзін з іх вайсковых караблёў пратараніў украінскае судна, якое рухалася ва ўкраінскі порт. На Facebook тады шырока распаўсюдзіўся каментар фіна Вейка Кархонена, які энэргічна абараняў «права расейцаў на абарону». Яму нібыта надакучыла прапаганда Захаду, якая сее антырасейскія настроі і акрамя таго замоўчвае, што расейцы, дзякуючы свайму ўдзелу ў Другой сусветнай вайне, прынеслі мір і свабоду палове Еўропы і палове Азіі».

«80% шматлікіх карыстальнікаў Facebook, што падзяліліся гэтым паведамленнем, не былі ў курсе, што Кархонена зусім не існуе. Гэта вынікае з аналізу Stratcom, IT-кампаніі са сталіцы Латвіі Рыгі, якая фіксуе расейскую актыўнасць у сацсетках. Фота профілю было выкрадзена са старонкі іншага чалавека, кліматолага Ацэ Кархолы з Хельсінкскага ўніверсітэту», - гаворыцца ў артыкуле.

«У Польшчы галоўным інструментам прапаганды расейцаў з'яўляецца Twitter, што было зафіксавана на прыкладзе вучэнняў NATO «Анаконда» ў мінулым кастрычніку. Міністэрства замежных спраў у Маскве тады заявіла, што NATO мае намер маштабна ўзброіць заходніх суседзяў Расеі; намеснік міністра абароны Расеі Аляксандр Фамін дадаў, што вучэнні закліканы замаскіраваць тое, што NATO размяшчае ў Польшчы буйныя баявыя падраздзяленні недалёка ад расейскай мяжы. Абодва гэтыя паведамленні маштабна распаўсюдзіліся ў Польшчы праз Twitter - але палова старонак была і хлуслівай і кіравалася з Расеі», - паказвае выданне.

«Стратэгія расейцаў заключаецца ў тым, каб уносіць блытаніну», - тлумачыць Яніс Сартс, дырэктар Stratcom. Для гэтага яны выкарыстоўваюць тое, што буйныя амерыканскія інтэрнэт-канцэрны, якія падаюць платформы для сацсетак, магчыма не падлягаюць рэгуляванню». У лютым Сартс, выступаючы ў амерыканскім Сенаце, прадставіў свае прапановы ў барацьбе з расейскай прапагандай. «Ён прадэманстраваў, як з дапамогай адной расейскай IT-кампаніі можна за 18 даляраў купіць станоўчы каментар для форуму аднаго сайта. Заказ быў выкананы праз 15 хвілін пасля паступлення плацяжу», - паведамляе Süddeutsche Zeitung.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках