27 красавiка 2024, Субота, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанскі «Рэал» стаў самым дарагім футбольным брэндам свету

Гішпанскі «Рэал» стаў самым дарагім футбольным брэндам свету

Мадрыдскі клуб быў прызнаны самым моцным і дарагім футбольным брэндам свету ўпершыню з 2010 года.

Мадрыдскі «Рэал» апярэдзіў брытанскі «Манчэстар Юнайтэд» і стаў самым дарагім футбольным брэндам свету, вынікае са штогадовай справаздачы Football 50 кансалтынгавай кампаніі Brand Finance, паведамляе РБК.

Экспэрты ацанілі кошт брэнда «Рэала» ў €1,6 млрд. За год ён падаражэў амаль на 27% і стаў самым каштоўным з пункту гледжання бізнэсу ў свеце футбола. А хатняя арэна «Рэала» «Сант'яга Бернабеу» была прызнаная самым эфектыўным стадыёнам у свеце.

Гэты рост каштоўнасці часткова звязаны з тым, што за апошнія пяць гадоў клуб чатыры разы станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў UEFA. Акрамя таго, адзначаюць экспэрты, «Рэал» першым у свеце пераадолеў бар'ер у €750 млн даходаў у сезоне 2017-2018 гадоў.

У рэйтынгу Brand Finance «Рэал» апошнім разам займаў першы радок у 2010 годзе, а нядаўні лідар «Манчэстар Юнайтэд» апусціўся на другое месца з коштам брэнда ў €1,4 млрд.

Брэнд яшчэ аднаго гішпанскага клуба, «Барселоны», ацанілі ў €1,39 млрд. Ён займае трэці радок. З гэтай ацэнкай супастаўны кошт брэнда нямецкай «Баварыі» - €1,31 млрд. Замыкае пяцёрку лідараў брытанскі клуб «Манчэстар Сіці» (€1,255 млрд).

Ацанілі экспэрты і папулярнасць нацыянальных чэмпіянатаў.

Ангельская прэм'ер-ліга стала найбольш папулярным нацыянальным чэмпіянатам у Еўропе: у рэйтынгу Brand Finance з 50 удзельнікаў - 17 клубаў з Брытаніі, а сукупны кошт іх брэндаў дасягае 43% ад кошту ўсіх уключаных туды клубаў.

У рэйтынгу таксама аказалася 13 каманд нямецкага нацыянальнага чэмпіянату, аднак па сукупнаму кошту брэндаў Бундэсліга саступае гішпанскай Ла Ліге.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках