28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуляць у казіно ў Беларусі можна будзе толькі з 21 года

10
Гуляць у казіно ў Беларусі можна будзе толькі з 21 года

Павялічваецца ўзроставы цэнз для наведвання ігральных устаноў, у тым ліку віртуальных.

«Дэпутаты» ў першым чытанні разгледзелі законапраект «Аб змяненні кодэксаў» (у пытаннях удасканалення прававога рэгулявання ігральнага бізнэсу). Так, паводле новага праекту закона павялічваецца ўзроставы цэнз для наведвання ігральных устаноў, у тым ліку віртуальных, і ўдзелу ў азартных гульнях з 18 гадоў да 21 года. Акрамя таго, уводзяцца новыя склады адміністрацыйных правапарушэнняў, піша kp.by.

- Уносяцца змяненні ў частцы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў і ўдзельнікаў онлайн-казіно, у тым ліку, - распавяла журналістам «дэпутат» Валянціна Ражанец. - Таксама прадугледжваюцца штрафы за тое, што касавае абсталяванне не дазволіць атрымаць дакладныя звесткі пра сумы ставак альбо будуць унесены загадзя ілжывыя звесткі пра суму выйгрышу і пра стаўкі.

- Якім чынам будуць ідэнтыфікаваць онлайн-гульца? - удакладнілі журналісты.

- Гэтае пытанне мы задавалі на абмеркаванні законапраекта намесніку міністра падаткаў і збораў. Гэта будзе магчыма з дапамогай дакументаў - пашпарту... Я не магу казаць дакладна зараз пра механізм.

- Як высветліць, колькі гадоў гульцу? Напрыклад, чалавек напіша, што яму 21 год, а яму 16 гадоў.

- Магчыма, у яго запатрабуюць скан пашпарта, а можа свой пашпарт побач з сабой прадэманструе на вэб-камеру.

Дарэчы, атрымае штраф не парушальнік, а ўстанова, якая дапусціла яго да ўдзелу ў азартных гульнях.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках