28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі знайшлі падтасоўку галасоў падчас галасавання ў шоў «Голас. дзеці»

16
У Расеі знайшлі падтасоўку галасоў падчас галасавання ў шоў «Голас. дзеці»

У конкурсе перамагла дачка расейскай спявачкі Алсу.

У Расеі скончаная першая частка расследавання што да конкурсу, дзе пераможцай стала дачка расейскай спявачкі Алсу і бізнэсоўца Яна Абрамава. Выяўленыя падтасоўка галасоў і выкарыстанне ботаў на карысць удзельніка з нумарам, пад якім яна выступала.

Group-IB скончыла першы этап расследавання ў галасаванні ў фінале шостага сезона шоў «Голас. Дзеці». Як паведамілі РБК у кампаніі, спецыялісты прааналізавалі інфраструктуру, выкарыстаную для тэхнічнага суправаджэння онлайн-галасавання, а таксама вывучылі IVR (галасаванне званком па тэлефоне) і SMS-трафік. Экспэрты павінны былі вызначыць, ці былі выкарыстаныя пры выбары пераможцы аўтаматызаваныя рассыланні ці іншыя спосабы дадавання галасоў.

«Прааналізаваны трафік дазволіў выявіць факт наяўнасці масаванай аўтаматызаванай адпраўкі SMS на кароткі нумар на карысць аднаго з удзельнікаў праекта «Голас. Дзеці», - распавялі ў Group-IB. - Пры гэтым на баку асоб, задзейнічаных у падтасоўцы, паўстала тэхнічная праблема».

У кампаніі растлумачылі, што праблема прывяла да таго, што ў тэкст SMS трапіла частка кода, напісанага для аўтаматызацыі адпраўкі паведамленняў, у выглядзе «07 31: 2019.04.26 22:47:31». 07 у гэтым тэксце - гэта парадкавы нумар удзельніка шоў (пад гэтым нумарам у онлайн-галасаванні можна было адправіць голас за Мікелу Абрамаву).

Устаноўлена, што ў падтасоўцы было задзейнічана блізу 300 тэлефонных нумароў - з адным тарыфам, які належаў аднаму аператару. З гэтых нумароў, на гэты момант недаступных, было адпраўлена больш за 8 тысяч SMS-паведамленняў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках