Улады Кітая заблакавалі «Вікіпедыю»
10- 15.05.2019, 16:16
- 12,946
Да гэтага ў КНР дзейнічала забарона на кітайскую версію сусветнай энцыклапедыі.
Кітай цалкам забараніў інтэрнэт-энцыклапедыю Wikipedia, заблакаваўшы доступ на сайт на ўсіх мовах, паведамляе liga.net.
Забарона дзейнічае з канца красавіка.
Раней у краіне была заблакаваная кітайская версія энцыклапедыі. Карыстальнікі таксама не маглі праглядаць старонкі з некаторымі пошукавымі тэрмінамі, як "Далай-лама" і "разня на Цяньаньмэнь".
Фонд "Вікімедыя" заявіў, што ён не атрымаў ніякага апавяшчэння пра цэнзуру.
Інтэрнэт-энцыклапедыя трапіла ў пашыраны спіс вэб-сайтаў, да якіх няма доступу ў Кітаі. Google, Facebook і LinkedIn ужо забароненыя ў КНР. Каб атрымаць да іх доступ, карыстальнікі выкарыстоўваюць віртуальныя прыватныя сеткі або VPN для абыходу цэнзуры.
У рэйтынгу Сусветнага індэкса свабоды прэсы "Рэпарцёраў без межаў" за 2019 год Кітай заняў 177 месца з 180 прааналізаваных краінаў.