29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейка спрабавала ўвезці ў Беларусь больш за 100 кілаграмаў экстазі

29
Расейка спрабавала ўвезці ў Беларусь больш за 100 кілаграмаў экстазі
КРЫНІЦА ФОТА: ДМК

Гэта самая буйная партыя псіхатропных рэчываў, выяўленых на мытнай мяжы за 25 гадоў.

Берасцейскія мытнікі выявілі ў тайніку аўтамабіля 38-гадовай жыхаркі Расеі больш за 100 кілаграмаў псіхатропу экстазі, які выклікае наймацнейшую псіхалагічную залежнасць, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

Буйную партыю наркатычных і псіхатропных рэчываў 38-гадовая расейка спрабавала завезці з тэрыторыі Польшчы ў Беларусь у схованках свайго аўтамабіля Chrysler. Яна ехала праз пункт пропуску «Дамачава» праз «чырвоны» калідор, прапанаваўшы да дэкларавання электрасамакат і падлогавы кандыцыянер.

Аднак падчас паглыбленага надгляду мытнікі выявілі ў салоне і багажніку машыны схованкі, у якіх знаходзілася 100 палімерных упаковак вагой больш за 100 кг з крышталічным рэчывам бэжавага колеру і 3 палімерныя брыкеты з спрэсаваным рэчывам карычневага колеру вагой блізу 550 г. Эксперты вызначылі, што гэта былі экстазі і гашыш.

«Гэта самая буйная партыя псіхатропных рэчываў, выяўленых на мытнай мяжы за апошнія 25 гадоў. Ужыванне экстазі здольнае выклікаць наймацнейшую псіхалагічную залежнасць і мае вельмі неспрыяльныя наступствы для здароўя», – адзначылі ў ДМК.

У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу. Цяпер яна знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках