19 траўня 2024, Нядзеля, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжэліка Борыс: Такая краіна цудаў: бывае можна, бывае нельга

9
Анжэліка Борыс: Такая краіна цудаў: бывае можна, бывае нельга
АНЖЭЛІКА БОРЫС
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

Старшыню Саюза палякаў Беларусі будуць судзіць за кірмаш «Казюкі».

У дачыненні да старшыні непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў (СПБ) Анжэлікі Борыс распачалі адміністрацыйную справу за арганізацыю традыцыйнага кірмашу «Казюкі» на закрытай тэрыторыі. Кірмаш праводзіўся ў Гародні дваццатым разам. Раней улады не мелі да яго прэтэнзій, паведамляе «Радыё Свабода».

Кірмаш адбыўся 3 сакавіка ва ўнутраным дворыку каля польскага консульства. Са слоў Анжэлікі Борыс, гэтую тэрыторыю СПБ арандуе. Арганізатарамі выступілі СПБ і Генеральнае консульства Польшчы ў Гародні.

Як паведаміла Анжэліка Борыс, кірмаш «Казюкі» з удзелам рамеснікаў праводзіўся ў Гародні Саюзам палякаў дваццатым разам, але парушэнне ў яго правядзенні міліцыянты ўбачылі ўпершыню. Апошнім разам на Борыс складалі адміністрацыйны пратакол у 2008 годзе за арганізацыю святкавання Дзён Польшчы.

«Такая краіна цудаў: бывае можна, бывае нельга. Гэта палітычна матываваная справа. Яна заўсёды можа з'явіцца, калі няма ніякіх падставаў для гэтага», - мяркуе Борыс.

Яна не прызнае сваёй віны, бо праводзіла мерапрыемствы паводле статуту СПБ.

«Я гэта праводзіла, я гэта буду праводзіць, нягледзячы на тое, ці будуць яны мяне судзіць, ці будуць саджаць, ці будуць караць. Гэта не паўплывае на нашу дзейнасць. Гэта наша культура, наша традыцыя. Мы не толькі можам, але абавязаныя гэта рабіць», - запэўніла кіраўніца СПБ.

На яе думку, яна не парушыла ніякага парадку.

Анжэліка Борыс дадала, што СПБ не звяртаўся да гарадскіх уладаў па дазвол на масавае мерапрыемства, бо не ўважае яго за такое. Мерапрыемства праводзілася ў закрытым дворыку, які яны арандуюць, а не на плошчы для вялікай колькасці людзей.

Пакаранне на падставе часткі 2 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі прадугледжвае штраф ад 20 да 40 базавых (510-1020 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках