25 красавiка 2024, Чацвер, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык: На Сэйме ў Любліне была прадэманстраваная ўся Еўропа

1
Гісторык: На Сэйме ў Любліне была прадэманстраваная ўся Еўропа
ФОТА: TEATRNN.PL

Як беларуская і польская шляхта стала самым важным гульцом міжнароднай палітычнай арэны.

«Уявіце сабе, што мы знаходзімся ў Еўропе, 1568 год па Юліянскім календары. Ніхто яшчэ не здагадваецца, што невялікі польскі гарадок каля ракі Быстшыца, званы Люблінам, неўзабаве стане сведкам вялікіх падзей і месцам, куды прыбудуць самыя важныя тагачасныя палітыкі Еўропы або іх пасланцы. Тут будзе праходзіць Сэйм, у выніку якога налета, у 1569, адбудзецца падпісанне рэальнай уніі паміж Польскім Каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім, а таксама цырымонія так званага прускага амажа», - распавядае «Радыё Польшча» гісторык Януш Капачэк, знаўца тэматыкі, звязанай з Люблінскай уніяй, і старшыня арганізацыі «Унія маршрутаў Захад-Усход».

Каб зразумець, што тады адбывалася, і зразумець, якое значэнне мела і мае Люблінская унія для Еўропы, спачатку варта ўспомніць пра сітуацыю ў гэтым рэгіёне. Першым важным фактам з'яўляецца тое, што рэзідэнцыя караля Польшчы і вялікага Літоўскага князя Зыгмунта Аўгуста не знаходзіцца ў Кракаве, а ў Варшаве. Бацькі апошняга з Ягелонаў па мужчынскай лініі Зігмунд Стары і Бона Сфорца даўно памерлі, а іхні сын, які пасля бацькі сеў на трон, вядзе цяпер дыпламатычныя баі за спадчыну па маці. У сваю чаргу каралева Кацярына Аўстрыйская, якую адштурхнуў ад сябе муж, пакінула Польшчу і вярнулася ў родную Аўстрыю. Тым часам яе брат, рымскі імператар Максіміліян II Габсбург, атрымлівае ад каралеўскага пасланца паведамленне аб скліканні люблінскага Сэйма. Гэта знак, што плынь спраў у так званым Міжмор’і і на суседніх з ім тэрыторыях будзе паскарацца. Максіміліян II стараецца заняць польскі трон. Можна здагадацца, што падчас Сэйма ён раз-пораз будзе слаць ганца ў Люблін. Аб кароне пасля Зыгмунта Аўгуста марыць таксама падданы імператара князь легніцкі Хенрык XI з дынастыі Пястаў.

«Нават людзей, якія нядрэнна ведаюць гісторыю Еўропы, здзівіць размах падзеі, якая адбылася 450 гадоў у Любліне. Маштабнай была таксама і падрыхтоўка да яе», - адзначае Януш Капачэк.

Люблінскі Сэйм быў сэймам, у якога няма аналагу. У невялікай мясцовасці, якой тады быў Люблін, цягам некалькіх месяцаў засяроджвалася жыццё ўсёй Еўропы. Я гэта кажу без якога-небудзь перабольшання. У Сэйме бралі ўдзел самыя важныя гульцы тагачаснай міжнароднай арэны, калі так можна сказаць. Адным з іх быў папа Пій V, нунцый якога прыбывае ў Польшчу ў 1568 годзе. Вінчэнца даль Порціка, пра якога ідзе гаворка, ведаў, што падчас сваёй місіі ён павінен браць удзел у сэймах. Варта таксама звярнуць увагу на вайну за Лівонію, якая адштурхвае наступных - спачатку патэнцыйных, а затым рэальных - гульцоў, якія ўдзельнічалі ў абмене пасланцоў з каралём Зігмундам Аўгустам. З аднаго, сяброўскага, боку - новы кароль Швэцыі Юхан III разам з сястрой польскага караля Кацярынай Ягелонкай, а таксама кароль Францыі Карл IX. З іншага - боку праціўнікаў - кароль Даніі Фрыдэрык II з дынастыі Ольдэнбургаў, а таксама маскоўскі цар Іван IV Рурыкавіч, званы Жахлівым. Нельга таксама не згадаць турэцкага султана Селіма II Асмана, празванага п'яніцам, які быў зацікаўлены ў антымаскоўскім хаўрусе. Усе гэтыя гульцы - асабіста або праз сваіх пасланнікаў - прыязджаюць у 1568 годзе ў Польшчу, каб удзельнічаць у незвычайнай падзеі, якая неўзабаве павінна адбыцца ў Любліне.

«Такім чынам, цэнтр еўрапейскага жыцця ў 1568-1569 гадах канцэнтраваўся вакол Польшчы, таму кола зацікаўленых у Сэйме, скліканым у Любліне, было даволі шырокім. Але першымі ў іерархіі адрасатамі пасланняў польскага манарха сталіся, аднак, не замежныя кіраўнікі, а прадстаўнікі Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага», - кажа Януш Капачэк.

Калі гаворка ідзе пра Цэнтральна-Усходнюю Еўропу, то ў Люблін, акрамя караля і вялікага князя Зігмунда Аўгуста, прыбылі шматлікія прадстаўнікі Польшчы і Літвы рангу сенатараў, паслы, абраныя асобнымі землямі, а таксама прадстаўнікі асобных ваяводстваў, ці, напрыклад, у выпадку Вільні - сталічнага горада. Кароль Зыгмунт Аўгуст ужо страціў надзею на спадчынніка, таму робіць канчатковую - як пазней выявілася - спробу падпісання рэальнай уніі замест існай персанальнай. З гэтай мэтай у абедзвюх дзяржавах ён склікае малыя сэмы - сэймікі, пасля якіх загадвае яго ўдзельнікам прыбыць на Сэйм у Любліне. Для ўдзелу ў Сэйме прыбылі таксама прадстаўнікі ленных княстваў. Адным з іх быў новы кіраўнік Прусіі герцаг Альбрэхт Фрыдрых Гогенцолерн, які ўшанаваў караля Зігмунда Аўгуста. Былі таксама прадстаўнікі Лівоніі. Адным словам, у Любліне была прадстаўленая ўся Еўропа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках