29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У штабах Зяленскага і Парашэнкі адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра ўкраінскія выбары

74
У штабах Зяленскага і Парашэнкі адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра ўкраінскія выбары

Дзмітрый Разумкоў і Аляксандр Палій пракаментавалі словы дыктатара.

З'явілася першая рэакцыя ў штабах фаварытаў украінскіх выбараў на заклік Аляксандра Лукашэнкі да ўкраінцаў не галасаваць за Зяленскага, паведамляе «Радыё Свабода».

У выбарчым штабе кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага адказалі на заклік беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі ў другім туры выбараў не галасаваць за актора і бізнэсоўца, які заняў першае месца па выніках першага тура галасавання.

«Ну а ў вас (у Беларусі) свабода слова. Кожны мае права гаварыць, што ўважае за неабходнае», - сказаў Дзмітрый Разумкоў, паліттэхнолаг Уладзіміра Зяленскага ў адказе на пытанне аб стаўленні да закліку Аляксандра Лукашэнкі не галасаваць за Уладзіміра Зяленскага. Больш дэталёва ацэньваць выказванні Лукашэнкі Дзмітрый Разумкоў адмовіўся.

У сваю чаргу палітолаг Аляксандр Палій, якога ўважаюць за аднаго з чальцоў групы паліткансультантаў дзейнага прэзідэнта Украіны, мяркуе, што Аляксандр Лукашэнка выказаўся як сябар Пятра Парашэнкі:

«Ён сказаў, як ёсць, і як сябар. Магчыма, ягоная заява паўплывае на выбар усходніх украінцаў у другім туры галасавання».

У інтэрв'ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu Аляксандр Лукашэнка падтрымаў дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнку.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках