19 красавiка 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя правілы тэхагляду: улады спужаліся грамадскага рэзанансу

40
Новыя правілы тэхагляду: улады спужаліся грамадскага рэзанансу

Чаму не падпісваецца ўказ аб змене аплаты за ўдзел у дарожным руху?

Пастанова пачакаць з указам аб змене плацяжоў за ўдзел у дарожным руху дазволіць яшчэ раз узважыць усе плюсы і мінусы. Такое меркаванне ў эфіры АНТ выказаў старшыня сталай камісіі «палаты прадстаўнікоў» прамысловасці, паліўна-энэргетычнага комплексу, транспарту і сувязяў Андрэй Рыбак, паведамляе БелТА.

Раней меркавалася, што ўказ можа пачаць дзейнічаць з 1 красавіка. «Пастанова дагэтуль не прынята. Напэўна, гэта звязана з рэзанансам у грамадстве, які выклікаў праект. Думаю, гэта апраўдана, каб узважыць яшчэ раз усе плюсы і мінусы і прыняць сапраўды кампрамісную пастанову», - мяркуе «дэпутат».

Як паведамлялася, праект указа аб змене плацяжоў за ўдзел у дарожным руху ўнесены на разгляд у адміністрацыю Лукашэнкі. Асноўныя падыходы, прапанаваныя Мінфінам і ухваленыя ўрадам, - адвязаць транспартны збор ад тэхагляду і прадугледзець магчымасць яго выплаты за месяцы, гэта значыць непасрэдна ў той перыяд, калі ўласнік карыстаецца транспартным сродкам.

Праект указа, які выносіўся на грамадскае абмеркаванне, меў на мэце, што замест дзяржаўнага збору за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху з фізічных асоб уводзіцца плата за ўдзел у дарожным руху. Стаўкі платы ўстановяць у базавых адзінках, яны будуць залежаць ад тыпу транспарту. Прадугледжаны таксама новыя тэрміны аплаты і зніжкі, фотафіксацыя парушэнняў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках