29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскі зонд Хаябуса-2 скінуў бомбу на астэроід Ругу

19
Японскі зонд Хаябуса-2 скінуў бомбу на астэроід Ругу

Зонд стрэліў у паверхню Ругу двухкілаграмовым медным набоем.

Гэта павінна было прывесці да ўтварэння на паверхні астэроіда штучнага кратэра, паведамляе korrespondent.net.

Японскі касмічны зонд Хаябуса-2 паспяхова правёў выбух на паверхні астэроіда Ругу. Пра гэта паведаміла Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA) у пятніцу, 5 красавіка.

Адзначаецца, што Хаябуса-2 для стварэння штучнага кратэру на паверхні Ругу накіраваў да яго спецыяльны блок з адлегласці 500 метраў.

Наблізіўшыся ўшчыльную да астэроід, гэты блок выбухнуў, стрэліўшы ў паверхню Ругу двухкілаграмовым медным набоем. Гэта павінна было прывесці да ўтварэння на паверхні астэроіда штучнага кратэра круглявай формы.

Цяпер спецыялісты JAXA правяраюць, ці паспяхова сфармаваўся на паверхні Ругу штучны кратэр. Навукоўцы разлічваюць, што ім удасца знайсці пароды, якія заставаліся ў недатыкальнасці з часоў фарміравання Сонечнай сістэмы.

У траўні зонд павінен здзейсніць пасадку ў гэтае месца, каб узяць неабходныя ўзоры.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках