28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ніколі не прыходзіў у Курапаты

12
Лукашэнка ніколі не прыходзіў у Курапаты
РАМАН БЯССМЕРТНЫ
ФОТА: NEWSONLINE24.COM.UA

Улада Лукашэнкі працягвае здзек з памяці ахвяр НКВД.

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны пракаментаваў на сваёй старонцы ў Facebook зруйнаванне беларускімі ўладамі крыжоў у Курапатах.

- Падзеі ў Менску падштурхнулі перагледзець наш фотаархіў. Калі я быў паслом Украіны ў РБ мяне шакавала тое, што на гэтым месцы няма мемарыяла і музея. Тут стаяла мноства велізарных драўляных крыжоў, пад якімі заўсёды свежыя кветкі. Іх прыносяць беларускія патрыёты, прадстаўнікі дыпмісій, сваякі загінулых. Аднак, сюды ніколі не прыходзіць з кветкамі Лукашэнка. У мяне было такое адчуванне, што гэта месца пагарды ўлады РБ да ахвяраў беларускага народа.

Урочышчы Курапаты на ўскраіне Менска - месца масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій 1930-1940 гг. У «расстрэльным лесе» паводле розных даследаванняў знайшлі вечны спакой ад 7 да 250 000 чалавек. Гэта грамадзяне розных краін: Украіны, Польшчы, Беларусі, Расеі, Літвы і іншых.

Ля ўрочышча ў 2018 годзе адкрылі рэстарацыю «Паедзем паядзім». Днямі Лукашэнка на прэс-канферэнцыі запэўніў, што ва ўрочышчы будзе наведзены парадак і рэстарацыю ніхто закрываць не будзе.

Частку крыжоў на абочыне ўрочышча зруйнавалі экскаватарамі без усялякіх тлумачэнняў. Актывісты, якія спрабавалі спыніць разбурэнне, былі арыштаваныя.

Улада Лукашэнкі працягвае здзек з памяцці ахвяр НКВД. І гэта пры тым, што ў 1993 годзе Курапаты былі ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў РБ, як месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў. Падобнае стаўленне да памяці з'яўляецца адкрытым доказам бесчалавечнага стаўлення. Дагэтуль не адкрыты архівы КДБ. А гэта значыць, што засакрэчанай застаецца колькасць ахвяраў і прозвішчы, - напісаў Бяссмертны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках