20 красавiка 2024, Субота, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль у паловы беларусаў - падвышаны ціск

46
Амаль у паловы беларусаў - падвышаны ціск

У 45% беларусаў - гіпертанічная хвароба.

Больш за палову з іх не прымаюць лекі. Пра гэта сёння ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі распавёў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Батыр Бердыклычаў.

Згодна з еўрапейскімі нормамі, падвышаны ціск - гэта паказчыкі, вышэйшыя за 120/80. У 45% беларусаў ужо ёсць гіпертанічная хвароба. І што турбуе медыкаў - больш за палову пацыентаў не прымаюць лекі.

- Прычыны могуць быць розныя. Гіпертанічная хвароба - гэта хранічны стан. Чалавек павінен прымаць гіпатэнзіўныя прэпараты (нармалізуюць артэрыяльны ціск. - Заўвага.) практычна цягам усяго жыцця. Гэтыя прэпараты досыць дарагія. Дзяржава не кампенсуе выдаткі на іх. Гэта значыць, чалавек павінен пайсці ў аптэку і заплаціць, і гэта сталы артыкул выдаткаў у ягоным сямейным бюджэце. Толькі калі чалавек перанёс інфаркт ці інсульт, цягам шасці месяцаў дзяржава будзе яму кампенсаваць кошт гэтых прэпаратаў. Або кампенсацыя магчымая пры шпіталізацыі. Вядома, тое, што чалавек павінен сам плаціць за лекі, з'яўляецца адной з перашкодаў, - патлумачыў Батыр Бердыклычаў у адказе на пытанне tut.by.

Ён дадаў, што яшчэ адзін бар'ер тое, што людзі не гавораць медыкам аб гіпертаніі, каб потым не было праблем з праходжаннем камісіі для кіравання аўто:

- Яны праходзяць медыцынскую камісію на атрыманне пасведчання кіроўцы з вялікімі цяжкасцямі. Людзі аддаюць перавагу проста не гаварыць свайму лекару, што ў іх ёсць гіпертанія.

Яшчэ адзін момант - няправільнае стаўленне людзей да свайго здароўя.

- Невялікія змены артэрыяльнага ціску - гэта не проста так. Год-два можна пахадзіць, але ўжо пачынаюцца змены ў сасудах, развіццё больш сур'ёзных хранічных захворванняў, а галоўнае ўскладненне - інфаркт і інсульт.

Са свайго боку Марына Шчавелева, загадчыца кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БелМАПА, адзначыла, што многія пачынаюць лячыцца, а потым спыняюць гэта рабіць. А фактар схільнасці пацыента да лячэння - адзін з самых важных пры гіпертанічнай хваробы.

Ці разаўецца ў чалавека гіпертанічная хвароба, залежыць не толькі ад спадчыннасці. Важную ролю адыгрывае і лад жыцця чалавека. Напрыклад, беларусы ядуць на дзень больш за 10 грамаў солі, а трэба 5 грамаў. А гэта таксама можа прывесці да гіпертанічнай хваробы.

Акрамя гэтага, уплывае ўжыванне алкаголю, паленне, маларухомы лад жыцця, няправільнае харчаванне. Усе гэтыя фактары рызыкі актуальныя і пры развіцці анкалагічных захворванняў, цукровага дыябету і праблемах органаў дыхання.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках