20 красавiка 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як жыве беларускі самародак, які гаворыць рыфмай

3
Як жыве беларускі самародак, які гаворыць рыфмай
АНАТОЛЬ КІСЕЛЬ

Анатоль Кісель - вялікі патрыёт Беларусі і адданы прыхільнік роднай мовы.

Праграма «Вяскоўцы» на «Белсаце» прыйшла ў госці да шчырага беларускага патрыёта, філосафа, паэта і музыкі, які ўжо больш за 12 гадоў прыкаваны да інваліднага вазка.

«Нясу крыж, дадзены з неба, толькі не абламаць яго трэба», - кажа пра сябе Анатоль Кісель з вёскі Горкі на Любаншчыне.

Хоць на яго лёс выпала нямала цяжкасцяў, ён не страчвае аптымізму і пачуцця гумару. Анатоль піша жартаўлівыя афарызмы, вельмі любіць граць на гармоніку, сам складае і выконвае песні, прыдумляе вершы і нават у побыце вельмі часта гаворыць рыфмай.

Анатоль - вялікі патрыёт Беларусі і адданы прыхільнік роднай мовы. З яго слоў, беларусам варта памятаць пра ўласную самабытнасці і пра выдатны дар - родную мову. «Усё роўна, хто жыве на гэтай зямлі: грузін, армянін, расеец, габрэй... Пытанне ў тым, каб яны радаваліся за гэты куток, што яны жывуць тут. Трэба, каб кожны чалавек лічыў Беларусь сваім домам і яму не трэба было другога», - падкрэслівае сельскі паэт і музыка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках