25 красавiка 2024, Чацвер, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае глыбокая бездань паміж Беларуссю ды Кітаем

3
Як выглядае глыбокая бездань паміж Беларуссю ды Кітаем

Прасунуты «зборачны цэх Савецкага Саюза» ператвараецца ў адсталы сыравінны прыдатак больш развітых краін.

Падчас сваёй паездкі ў Пекін Лукашэнка пахваліўся апошнімі дасягненнямі ў гандлі паміж дзвюма краінамі. З ягоных слоў, у 2018 годзе абарачэнне тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Кітаем дасягнула амаль 4,5 мільярдаў даляраў, паведамляе БЕЛТА.

Калі разабрацца, з чаго складаецца гэтая лічба, то дасягненне выглядае ўжо не такім уражальным, бо большая частка беларуска-кітайскага тавараабарачэння - гэта тавары і паслугі, якія рухаюцца з Паднябеснай у нашу краіну, паведамляе «Cалiдарнасць».

Напрыклад, толькі ў таварах з тавараабарачэння 3,6 мільярда даляраў, больш за 2,5 мільярдаў - гэта магутны струмень кітайскіх тавараў, якія паступаюць у Беларусь. Для параўнання: беларускія тавары рухаюцца ў Кітай у выглядзе адносна невялікага «ручайка» - ад 800-900 мільёнаў даляраў да 1,5 мільярда ў найлепшыя гады.

Але, мабыць, лепш за ўсё глыбокую прорву паміж эканомікамі дзвюх краін характарызуюць звесткі аб тым, што менавіта прадаюць гэтыя дзве краіны адна адной.

Кітай найчасцей пастаўляе ў Беларусь: апаратуру для сувязі, вылічальныя машыны, запчасткі і тканіны з сінтэтычных комплексных нітак, камплектуючыя для аўтамабіляў і іншай тэхнікі.

Беларусь, у сваю чаргу, пастаўляе ў Кітай: калійныя ўгнаенні, малако і малочную прадукцыю, цэлюлозу, лён-сырэц або лён апрацаваны.

Калі Кітай імкнецца прадаваць складаныя і дарагія тавары 21-га стагоддзя, то Беларусь, здаецца, робіць стаўку на танную і простую прадукцыю, родам з 20-га ці нават 19-га стагоддзя.

Пры такім параўнанні вымалёўваецца сумны факт: некалі прасунуты «зборачны цэх Савецкага Саюза», якім часта называюць Беларусь дзяржаўныя тэлеканалы, паступова ператвараецца ў адсталы сыравінны прыдатак больш развітых краін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках