20 красавiка 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі на травеньскія святы

БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі на травеньскія святы

Дадатковыя цягнікі прызначаныя на найбольш запатрабаваныя маршруты.

Беларуская чыгунка з 27 красавіка да 11 траўня прызначыла 81 дадатковы цягнік. З іх - 20 цягнікоў у міжнародным і 61 цягнік ва ўнутрырэспубліканскіх злучэннях, інфармуе tut.by са спасылкай на прэс-цэнтр БЧ.

Дадатковыя цягнікі прызначаныя на найбольш запатрабаваныя маршруты: Менск - Масква, Менск - Санкт-Пецярбург, Берасце - Масква, Гомель - Сноўск, Менск - Вільня.

Па краіне прызначылі цягнікі і павялічылі перыядычнасць на традыцыйна папулярных і запатрабаваных у пасажыраў кірунках: Менск - Гомель, Менск - Берасце, Менск - Віцебск, Менск - Пінск, Менск - Мазыр (ст. Казенкі), Полацк - Менск, Віцебск - Магілёў, Магілёў - Гомель, Магілёў - Калінкавічы.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі ды час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў кантакт-цэнтры БЧ праз тэлефон 105 і ў чыгуначных касах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках