19 траўня 2024, Нядзеля, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія банкі адмовіліся вярнуць рэжыму Мадуры 80 тон золата

9
Брытанскія банкі адмовіліся вярнуць рэжыму Мадуры 80 тон золата
ФОТА З САЙТА GOLDOM.RU

Міжнародныя актывы перадаюцца пад кантроль венесуэльскай апазіцыі.

Банкі Вялікай Брытаніі адмовіліся перадаць Венесуэле 80 тон золата з запасаў балівійскай рэспублікі, заявіў начальнік ГРУ Генштаба ВС РФ віцэ-адмірал Ігар Касцюкоў.

«Банкі Вялікай Брытаніі адмаўляюцца вяртаць 80 тон венесуэльскага золата», - цытуе Касцюкова РІА «Новости». Ён дадаў, што міжнародныя актывы перадаюцца пад кантроль венесуэльскай апазіцыі.

У канцы студзеня Банк Англіі таксама адмовіў дыктатару Нікаласу Мадуру ў вяртанні залатых зліткаў на суму 1,2 млрд даляраў, якія захоўваюцца ў банку. Паводле звестак СМІ, пастанова была прынятая на просьбу дзяржсакратара ЗША Майкла Пампэа і дарадцы амерыканскага прэзідэнта ў нацбяспецы Джона Болтана.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках