25 красавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Даляр і еўра пойдуць уверх

2
Станіслаў Багданкевіч: Даляр і еўра пойдуць уверх
Станіслаў Багданкевіч

Былы старшыня Нацбанку пракаментаваў сітуацыю на валютным рынку краіны.

25 красавіка на таргах даляр прадоўжыў умацоўвацца другі дзень запар і дасягнуў адзнакі 2,1105 рубля.

А вось за апошнія трынаццаць таргоў курс даляра знізіўся на 0,0544 рубля. Курс еўра дадаў 0,0020 рубля да 2,3515 рубля за еўра.

Еўрапейская валюта цяпер знаходзіцца практычна на мінімуме за восем месяцаў. Сітуацыю на валютным рынку для сайта «Радыё Рацыя» пракаментаваў экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

- Апошнім часам значна падскочыў кошт нафты на сусветным рынку, і, адпаведна, умацаваўся расейскі рубель. Паколькі наша нацыянальная валюта прывязаная да расейскага рубля, то гэта азначала аўтаматычнае ўмацаванне і беларускага рубля.

- Чаму кошты нафты пачалі расці?

- ЗША забаранілі пад пагрозай санкцый набываць іранскую нафту, але для некалькіх краін зрабілі выключэнне. А цяпер і для іх іранская нафта ўжо апынулася пад забаронай, на што нафтавы рынак адразу і адрэагаваў. І гэта станоўчым чынам адбілася на беларускім рублі.

- Ці можна спрагназаваць, як далей будзе развівацца сітуацыя?

- Мяркую, што паслабленне даляра і еўра было часовым і сённяшняя таргі гэта пацвярджаюць. У больш доўгатэрміновай перспектыве, думаю, беларускі рубель будзе павольна дэвальваваць. Таму цяпер, калі праз вонкавыя фактары даляр і еўра падалі, лепш за ўсё было набываць валюту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках